Распачаты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя Андрэя Андрэевіча Грамыкі. Конкурс прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стварэнню ААН.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыкі, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, Інтэграцыйнага клуба пры Старшыні Савета Федэрацыі Расіі, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ВНУ, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты ў сферы бізнесу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты з краін-удзельніц СНД ва ўзросце да 35 гадоў. Заканчэнне прыёму заявак – 23:59 11 мая 2020 г.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя артыкулы (аналітычныя запіскі, навуковыя даклады), якія раней не друкаваліся, напісаныя самастойна адным ці некалькімі аўтарамі (не больш за 30 тыс. знакаў) па наступных тэмах:
Конкурс з’яўляецца міждысцыплінарным, да ўдзелу прымаюцца работы, у якіх раскрываецца заяўленая тэматыка ў галіне паліталогіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі, права, філасофіі.
Афіцыйны сайт конкурсу: konkurs-gromyko.org.