Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.03.2020

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!»

З мэтай увекавечання пакалення пераможцаў і захавання памяці аб іх подзвігу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступае з ініцыятывай Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!»

Звяртаемся да кіраўнікоў абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, да ўстаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян Рэспублікі Беларусь з просьбай разгарнуць працу па зборы ўспамінаў і ацалелых фотаздымкаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы просім накіроўваць у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца збор інфармацыі і навуковая апрацоўка атрыманых звестак, падрыхтоўка на іх аснове адпаведных выданняў, а таксама стварэнне электроннай базы дадзеных.

E-mail: nl19411945@mail.ru
Кантактны тэлефон: +375-17-378-24-21 (д.г.н., прафесар Літвін А.М.).


Тэгi
#акцыі