Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.03.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя «Генетычны банк раслін – аснова харчовай і біялагічнай бяспекі»

26 сакавіка 2020 г. на базе Прэс-цэнтра Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Генетычны банк раслін – аснова харчовай і біялагічнай бяспекі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

  • Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч – намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік, доктар біялагічных навук, прафесар;
  • Прывалаў Фёдар Іванавіч – генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве, член-карэспандэнт, доктар сельскагаспадарчых навук;
  • Грыб Станіслаў Іванавіч – галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве, акадэмік, доктар сельскагаспадарчых навук;
  • Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч – загадчык аддзела біяхіміі і тэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, акадэмік, доктар біялагічных навук;
  • Казлоўская Зоя Аркадзьеўна – загадчык лабараторыі РУП «Інстытут пладаводства НАН Беларусі», доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
  • На канферэнцыі было адзначана, што Беларусь займае чацвёртае месца сярод краін СНД па колькасці калекцыйных узораў раслін. Дзякуючы выкананню Дзяржаўнай праграмы «Генафонд раслін» сфарміравана нацыянальная калекцыя генетычных рэсурсаў раслін Беларусі, якая сёння налічвае больш за 80 тысяч узораў 1680 культурных відаў і іх дзікіх родзічаў. На аснове нацыянальнай калекцыі, пачынаючы з 2000 года, выведзена больш за 120 гатункаў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, якія ўключаны ў дзяржаўны рэестр гатункаў. Шэраг беларускіх гатункаў зарэгістраваны ў другіх краінах (Расія, Сербія, Казахстан, Латвія, Літва, Эстонія і інш.). Адноўлена 75 тыс. га лесу, з выкарыстаннем генафонду лясных культур захаваны 52 рэдкія віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. У РУП «Навукова-практычны цэнтр па земляробстве» створаны Нацыянальны банк насення генетычных рэсурсаў карысных у гаспадарцы раслін, які налічвае больш за 41 тысячу калекцыйных узораў 47 культур, у тым ліку збожжавых, кармавых, зернебабовых, крупяных, алейных, тэхнічных, агародніны, а таксама лекавых і раслін з вострым пахам.

    Фота І. Гармель, газета Навука