Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2020

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0’20»

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук, Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзяць у Мінску 22–23 верасня 2020 г. XVII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Моладзь у навуцы 2.0’20».

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя вучоныя, аспіранты, магістранты, студэнты і навучэнцы. У рамках канферэнцыі запланаваны:

  • секцыйныя пасяджэнні для маладых вучоных па ўсіх буйных навуковых напрамках (аграрныя навукі, біялагічныя навукі, гуманітарныя навукі і мастацтвы, медыцынскія навукі, фізіка, матэматыка і інфарматыка, фізіка-тэхнічныя навукі, хімія і навукі аб Зямлі);
  • пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН;
  • міждысцыплінарная постарная секцыя;
  • навуковыя секцыйныя пасяджэнні для навучэнцаў (гуманітарныя і прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны);
  • робатурнір для школьнікаў;
  • выстаўка распрацовак маладых вучоных.
  • Важныя даты:
    да 1 ліпеня – рэгістрацыя і прыём матэрыялаў удзельнікаў;
    да 1 верасня – рассылка другога інфармацыйнага паведамлення і персанальных запрашэнняў;
    22 – 25 верасня – правядзенне канферэнцыі.

    Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
    Арганізацыйны ўнёсак для ўдзелу ў канферэнцыі не прадугледжаны.
    Камандзіровачныя выдаткі для іншагародніх удзельнікаў за кошт боку, які дэлегуе.
    Арганізатары прымаюць матэрыялы, аформленыя паводле патрабаванняў, і пакідаюць за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу.
    Запланавана выданне зборніка матэрыялаў маладых вучоных, а таксама электроннага зборніка ўсіх матэрыялаў.
    Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да публікацыі ў выданнях арганізацый НАН Беларусі, уключаных у пералік ВАК.

    РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА ДЛЯ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ, АСПІРАНТАЎ, МАГІСТРАНТАЎ, СТУДЭНТАЎ

    РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ