Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.04.2020

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі пераходзіць на анлайн-абслугоўванне чытачоў

Рашэннем Мінгарвыканкама ад 07.04.2020 № 1069 зацверджаны План дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19. У адпаведнасці з п. 4 Плана з 9 красавіка 2020 года Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі часова закрываецца для наведвання чытачамі.

На гэты перыяд бібліятэка прапануе бясплатнае анлайн-абслугоўванне і выкананне ўсіх відаў даведак для тых, хто працягвае навуковую і адукацыйную дзейнасць і мае патрэбу ў кваліфікаванай бібліятэчнай дапамозе.

Супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць:
  • дастаўку электронных копій дакументаў (фрагментаў) на e-mail пры ўмове іх наяўнасці ў фондзе бібліятэкі ці падпісных базах даных (артыкулы, змест кнігі, часопіса і г.д.) у фармаце PDF ці JPEG;
  • складанне спісу літаратуры па тэме;
  • удакладненне бібліяграфічных звестак аб дакуменце.
  • Магчымасці супрацоўнікаў бібліятэкі абмежаваныя, але персанал прыкладзе ўсе намаганні для выканання заявак і аказання рэальнай падтрымкі.
    Заяўкі прымаюцца і выконваюцца ў буднія дні з 8.30 да 17.30.
    Тэлефон для даведак: + 375 17 284 14 75.
    Электронная пошта: abonement@kolas.basnet.by