Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.04.2020

Вызначаны выканаўца мерапрыемства 26 «Распрацаваць дзяржаўныя стандарты ў галіне электратранспарту»

У адпаведнасці з пратаколам № 11 ад 13.04.2020 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцы мерапрыемства 26 «Распрацаваць дзяржаўныя стандарты ў галіне электратранспарту» падпраграмы 2 «Асваенне ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій» Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016—2020 гады вызначаны наступны выканаўца заяўленага мерапрыемства – Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі» (БелДІСС).