Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.04.2020

Аб’яўлены конкурс 2020 года на суісканне Прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы

Праводзіцца конкурс 2020 года на суісканне Прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы ў галіне прыродазнаўчых навук (адна прэмія), тэхнічных навук (адна прэмія), гуманітарных і грамадскіх навук (адна прэмія). Паводле чарговасці, устаноўленай Палажэннем аб прэміях, арганізатарам конкурсу 2020 года з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Украіны.

Права вылучэння работ на суісканне прэмій маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты, вучоныя саветы навуковых устаноў акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы.

Дакументы і матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Парадку вылучэння работ і правядзення конкурсу на суісканне прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2020 года, прымаюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны да 1 кастрычніка 2020 г. па адрасе: 01601, Украіна, г. Кіеў, вул. Уладзімірская, 54, Прэзідыум НАН Украіны, навукова-арганізацыйны аддзел, сектар па каардынацыі навуковых даследаванняў.

Даведкі па тэлефонах: +38044 239-67-12 (Руды Грыгорый Якаўлевіч, НАН Украіны), +37517 284-24-56 (НАН Беларусі).

Тэгi
#прэміі