Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.04.2020

Прэс-канферэнцыя «Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі»

23 красавіка (чацвер) 2020 г. у 12:30 у Прэс-цэнтры Дома прэсы пройдзе прэс-канферэнцыя «Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі».

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя ўнікальных выдавецкіх праектаў Беларускай энцыклапедыі імя Петруся Броўкі «Опасные соседи. Дикорастущие ядовитые растения Беларуси» і «Зелёные лекари. Дикорастущие лекарственные растения Беларуси», удзельнікі якой змогуць паглядзець відэасюжэт, падрыхтаваны лабараторыяй флоры і сістэматыкі раслін, і на свае вочы пабачыць некаторыя з лекавых і атрутных дзікарослых раслін Беларусі.

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прымуць удзел навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», магістр біялогіі, даследчык У.М. Лябедзька, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», кандыдат біялагічных навук С.С. Саўчук.

Акрэдытацыя па тэл.: 287-18-46, 287-18-34, 8 (029) 188 88 98 (Вайбер).

Электронная акрэдытацыя

Запрашаем прыняць удзел!