Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.04.2020

У Доме прэсы прайшла прэс-канферэнцыя «Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі»

23 красавіка 2020 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя «Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі».

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», магістр біялогіі, даследчык Уладзімір Лябедзька і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», кандыдат біялагічных навук Сяргей Саўчук.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя выдавецкіх праектаў Беларускай энцыклапедыі імя Петруся Броўкі «Опасные соседи. Дикорастущие ядовитые растения Беларуси» і «Зелёные лекари. Дикорастущие лекарственные растения Беларуси». У першай кнізе былі разгледжаны дванаццаць найбольш небяспечных атрутных раслін Беларусі, якія можна сустрэць не толькі ў лесе, але і ў гарадскім парку, і на прысядзібным участку, у другой – дванаццаць самых звычайных, шырока распаўсюджаных дзікарослых раслін. З кнігі чытач даведаецца пра паходжанне іх назваў, месцы росту, лекавыя якасці і выкарыстанне. Выданне мае практычнае значэнне: большасць з апісаных раслін можна заварыць і ўжываць атрыманы ўзвар у якасці напітку.