Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2020 годзе конкурсу на суісканне:
прэмій імя акадэміка Ж.І. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
прэмій імя акадэміка В.Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
прэміі імя акадэміка У.М. Ігнатоўскага для маладых вучоных НАН Беларусі (прысуджваецца 1 прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).
Прэміі прысуджваюцца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай прац.
Суіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя вучоныя (без сааўтараў ці аўтарскія калектывы не больш за 3 чалавекі ў складзе) ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2020 года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы і апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў (2016 – 2020 гады).
Права вылучэння прац на суісканне прэмій належыць вучоным (навукова-тэхнічным) саветам арганізацый НАН Беларусі.
Кандыдатуры, вылучаныя на суісканне прэмій для маладых вучоных, павінны мець пакет наступных дакументаў (у адным экзэмпляры):
суправаджальны ліст арганізацыі аб вылучэнні працы на суісканне прэміі;
выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з абгрунтаваннем значнасці вынікаў працы, якая вылучаецца, для навукі і практыкі;
праца на суісканне прэміі: асобная навуковая праца (манаграфія, артыкул) або тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, што пацвярджаюць практычнае асваенне вынікаў работы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне навуковай і /або практычнай праблемы;
падпісаная аўтарам (аўтарамі) анатацыя працы аб’ёмам каля трох старонак тэксту, якая ўключае наступныя звесткі: назва працы; прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, пасада і месца работы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі рашэння, атрыманыя вынікі;
кароткая анатацыя працы на беларускай мове аб’ёмам не больш за старонку з указаннем назвы працы, прозвішчаў, імёнаў, імёнаў па бацьку, вучонах ступеней, званняў, пасад і месцаў работы кожнага з членаў аўтарскага калектыву (для прац, аформленых на рускай мове);
звесткі аб аўтары (аўтарах) – Curriculum vitae;
засведчаны спіс уключаных у працу публікацый і спісы прац, апублікаваных кожным аўтарам;
даведка пра асабісты ўнёсак кожнага з членаў аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі сааўтарамі працы;
копія 25, 31–33 старонак пашпарта аўтара (кожнага з членаў аўтарскага калектыву).
Камплекты дакументаў суіскальнікаў з надпісам «На суісканне прэміі для маладых вучоных імя __________ 2020 года» ў адным экзэмпляры падаюцца да 1 кастрычніка 2020 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).
Тэл. для даведак: (017) 284-24-56; (017) 284-28-26.
З Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца тут.