Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.05.2020

Аб’яўляецца конкурс кандыдатур для атрымання грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы на 2021 год

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры» і фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’яўляецца конкурс кандыдатур для атрымання грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год у галіне «навука».

Заявачныя матэрыялы на суісканне грантаў у галіне «навука» афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку прызначэння і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, зацверджаным вышэйназваным Указам, а таксама Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. № 951 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425».

Арганізацыі НАН Беларусі накіроўваюць дакументы да 21 жніўня 2020 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснага падпарадкавання – да 15 верасня 2020 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).

Электронная версія заявачных матэрыялаў дасылаецца на адрас: olga@presidium.bas-net.by.

З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца тут.