Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.05.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя «Сучасны стан экасістэмы Беларусі. Дзяржаўныя праграмы ў галіне біяразнастайнасці на перыяд пасля 2020 года. Знікненне рэдкіх відаў раслін і жывёл»

21 мая 2020 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Сучасны стан экасістэмы Беларусі. Дзяржаўныя праграмы ў галіне біяразнастайнасці на перыяд пасля 2020 года. Знікненне рэдкіх відаў раслін і жывёл», прымеркаваная да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая).

Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі прыняў удзел генеральны дырэктар ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах» Аляксандр Чайкоўскі, які расказаў, што на сённяшні дзень на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь апісана больш за 27,1 тысячы відаў раслін і жывёл. Ён агучыў звесткі пра навуковае суправаджэнне міжнародных канвенцый па біялагічнай разнастайнасці, падрыхтоўку нарматыўных дакументаў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства, а таксама пра рэабілітацыю прыродных біятопаў, якая праводзіцца цяпер. У згаданых галінах вучоныя Беларусі вядуць работу ў цесным супрацоўніцтве з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.

У цяперашні час ідзе падрыхтоўка 5-га выдання Чырвонай кнігі, над укладаннем якога працуюць вучоныя навукова-практычнага цэнтра. Акрамя таго, у гэтым годзе пабачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам.



Фота В. Ляснова, газета Навука