Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2020

Прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню меліяратара

2 чэрвеня 2020 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя «Пытанні эфектыўнага выкарыстання меліяраваных тэрыторый. Рэканструкцыя і эксплуатацыя меліярацыйных сістэм», прымеркаваная да Дня меліяратара. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі» Аляксандр Анжэнкоў.

Аляксандр Анжэнкоў расказаў прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі пра ўнёсак вучоных-меліяратараў НАН Беларусі ў забеспячэнне харчовай бяспекі рэспублікі, пра колькасць і структуру, а таксама рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і размеркаванне наяўных водных рэсурсаў, прымяненне новых тэхналогій у меліярацыі.