Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.06.2020

На базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ

На базе Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнікі арганізацый – дырэктар Цэнтра акадэмік А.І. Лакотка і рэктар БДУ прафесар А.Д. Кароль.

У Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і кафедры існуюць даўнія навукова-практычныя сувязі. Сярод сумесных праектаў – праца па падрыхтоўцы новай рэдакцыі беларускага правапісу і рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, вытлумачальная праца ў друку і навуковых выданнях па растлумачэнні змен у правапісе. У далейшым плануецца работа па ДПНД “Беларуская мова ў сучаснай медыйнай прасторы і яе функцыянаванне ў іншых камунікатыўных сферах” на 2021-2025 гг., правядзенне вэбінараў для аспірантаў і суіскальнікаў, магістрантаў па актуальных тэмах сучаснай медыялінгвістыкі, рэалізацыя надзённых даследчых праектаў.

Па інфармацыі сайта факультэта журналістыкі