Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.06.2020

Прадстаўнікі НАН Беларусі вылучаны на міждзяржаўную прэмію «Зоркі Садружнасці»

Восем краін вылучылі суіскальнікаў галоўнай гуманітарнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» ў 2020 годзе. У ліку суіскальнікаў прэміі ад Беларусі – дырэктар Рэспубліканскага цэнтра кардыялогіі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мрочак, а таксама аўтарскі калектыў у складзе генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Аляксандра Тузікава, дырэктара прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргея Залатога і загадчыка аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Сяргея Каранякі.

Прэмія «Зоркі Садружнасці» заснавана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў СНД і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Яна ўручаецца ў трох намінацыях: за дасягненні ў галіне навукі і адукацыі, культуры і мастацтва, за гуманітарную дзейнасць.

Тэгi
#прэміі