Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2020

Адбылася відэаканферэнцыя паміж прадстаўнікамі Савета маладых вучоных НАН Беларусі і Польскай маладзёжнай акадэміі

30 чэрвеня адбылася відэаканферэнцыя паміж прадстаўнікамі Савета маладых вучоных НАН Беларусі і Польскай маладзёжнай акадэміі. Бакі абмеркавалі вопыт дзейнасці аб’яднанняў маладых вучоных дзвюх краін і розныя падыходы ў рабоце з навуковай моладдзю. Асаблівая ўвага была ўдзелена грантавай падтрымцы даследаванняў і перспектывам арганізацыі сумесных навуковых мерапрыемстваў і навуковых стажыровак. Маладыя вучоныя таксама абмяняліся прапановамі па развіцці двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Члены Польскай маладзёжнай акадэміі, у прыватнасці, былі запрошаны да ўдзелу ў такіх буйных маладзёжных мерапрыемствах НАН Беларусі, як міжнародная канферэнцыя маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2.0’20» і «Фестываль навукі – 2020». Са свайго боку прадстаўнікі Польскай маладзёжнай акадэміі выступілі з ініцыятывай правядзення сустрэчы з прадстаўнікамі Савета маладых вучоных НАН Беларусі ў Варшаве.

Па рэзультатах праведзеных перамоў запланавана падпісанне выніковага пратакола, які стане першым сумесным дакументам Савета маладых вучоных НАН Беларусі і Польскай маладзёжнай акадэміі.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука