Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.07.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю металургічнай галіны Беларусі

13 чэрвеня 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Развіццё металургічнай галіны Беларусі. Навуковыя дасягненні і будучыня беларускай металургіі».

У прэс-мерапрыемстве ад НАН Беларусі прынялі ўдзел Пётр Віцязь – кіраўнік апарата НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Віталій Залескі – дырэктар ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Аляксандр Бранавіцкі – дырэктар ДНУ «Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Вадзім Савіч – першы намеснік дырэктара Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа НАН Беларусі.

Як расказаў прадстаўнікам СМІ Пётр Віцязь, задачай НАН Беларусі з’яўляецца арганізацыя навуковага забеспячэння перааснашчэння і мадэрнізацыі металургічнай вытворчасці, а іменна Праграмы тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі ліцейных, тэрмічных, гальванічных і другіх энергаёмістых вытворчасцей краіны. У 2013 годзе створаны Навукова-вытворчы цэнтр ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынга “БМК”» НАН Беларусі. Яго мэта – павышэнне тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прадпрыемстваў холдынга «БМК», энергаэфектыўнасці цяперашняй вытворчасці, эфектыўнасці камп’ютарызацыі на ўсіх яе стадыях, зніжэнне сабекошту прадукцыі.

Кіраўнікі навуковых арганізацый праінфармавалі аб апошніх распрацоўках вучоных для металургічнай галіны.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука