Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.07.2020

Беларусь, Кітай і Балгарыя аб’явілі новы конкурс па праблемах COVID-19

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, Нацыянальны фонд прыродазнаўчых навук Кітая і Нацыянальны навуковы фонд Балгарыі аб’явілі трохбаковы конкурс сумесных навуковых праектаў па праблемах, звязаных з пандэміяй каранавіруса COVID-19.

Конкурс праводзіцца (без абмежаванняў на ўдзел у другіх конкурсах БРФФД) па наступных напрамках:

  • скрынінг і распрацоўка антыкаранавірусных прэпаратаў шырокага спектра дзеяння;
  • даследаванне і распрацоўка антыкаранавіруснай вакцыны;
  • этыялогія і патагенетычныя механізмы дзеяння вірусаў жывёльнага паходжання, ахоўныя механізмы імунітэту;
  • новыя тэхналогіі для хуткай і дакладнай дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі.

На конкурс прымаюцца праекты, заяўленыя міжнароднымі кансорцыумамі ў складзе ад 2 да 3 удзельнікаў з розных краін-арганізатараў конкурсу. Абавязковая ўмова – наяўнасць кітайскага ўдзельніка ў кожным кансорцыуме, што выступае каардынатарам праекта. Умовы конкурсу размешчаны на сайце http://fond.bas-net.by. Падача заявак ажыццяўляецца праз АІС «БРФФД» не пазней за 15 верасня 2020 г. (да 17:00). Папяровы варыянт заяўкі накіроўваецца ў БРФФД толькі паштовым адпраўленнем не пазней за 18 верасня 2020 года. Іншыя падрабязнасці на старонцы http://fond.bas-net.by/if275_.html