Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.07.2020

Вызначаны выканаўца задання «Ацэнка мікраэлементнага статусу насельніцтва з паталогіяй шчытападобнай залозы, пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС»

У адпаведнасці з пратаколам № 12 ад 24.07.2020 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцы задання «Ацэнка мікраэлементнага статусу насельніцтва з паталогіяй шчытападобнай залозы, пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», якое выконваецца ў рамках мерапрыемства 130 «Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыенукліднага забруджання» Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на 2011–2015 гады і на перыяд да 2020 года, вызначаны наступны выканаўца заяўленага задання – Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».