Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.07.2020

Аб аб’яўленні конкурсу навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гады

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як дзяржаўны заказчык дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2021–2025 гады аб’яўляе конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гады, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2020 г. № 438.

Інфармацыю пра мэты і структуру праграм, якія фарміруюцца, можна атрымаць у арганізацыях-выканаўцах работ адпаведных праграм, указаных у пераліку, а таксама тут.