Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Выкананы мантаж другога аб’екта Беларускай антарктычнай станцыі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

06.01.2017 Па паведамленні начальніка Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксея Гайдашова, навукова-даследчае судна “Акадэмік Фёдараў” падышло да берагоў лядовага кантынента ў канцы снежня 2016 г. У перыяд 27-29 снежня 2016 г. паспяхова праведзена паветраная транспартная аперацыя па дастаўцы асабістага складу, матэрыяльнага забеспячэння і канструкцый другога аб’екта беларускай антарктычнай станцыі з борта судна да месца базіравання беларускай экспедыцыі каля гары Вячэрняя ў Антарктыдзе. Пачаўся чарговы 9-ы этап вывучэння Антарктыкі спецыялістамі беларускай антарктычнай экспедыцыі, сфарміраванай НАН Беларусі, у складзе 6 чалавек: Аляксей Гайдашоў – начальнік экспедыцыі, Юрый Гігіняк – інжынер-эколаг, Аляксей Захватаў - інжынер-механік, майстар па эксплуатацыі і рамонту машын і механізмаў , Ігар Зміеўскі – механік, Пётр Папаламаў – электраманцёр, Вадзім Свідзімскі - інжынер-радыёметрыст.

На сённяшні дзень удзельнікамі экспедыцыі выкананы мантаж элементаў 2-га аб’екта БАС – установачнай падстаўкі-платформы пад чатыры секцыі і адной службовай секцыі са складу васьмісекцыйнага лабараторна-жылога модуля. Названыя аб’екты ўведзены ў эксплуатацыю. Паспяховае правядзенне высадкі членаў экспедыцыі і дастаўкі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння да берагоў Антарктыды стала магчымым дзякуючы высокаму прафесіяналізму, дакладнай і зладжанай рабоце калектыву НАН Беларусі, беларускіх і расійскіх палярнікаў, экіпажаў НЭС “Акадэмік Фёдараў” і верталётнай авіяцыі судна.

Беларуская антарктычная экспедыцыя прыступіла да працы ў аўтаномным рэжыме. Асабісты склад экспедыцыі здаровы і прыступіў да правядзення інжынерна-тэхнічных мерапрыемстваў па ўводу ў эксплуатацыю раней дастаўленых на станцыю аб’ектаў Беларускай антарктычнай станцыі і выканання праграмы навуковых даследаванняў, якая ўключае шырокі комплекс работ як на беларускай станцыі, так і на шэрагу расійскіх антарктычных станцый. Гэта – комплексны наземны і спадарожнікавы маніторынг атмасферы і падсцілаючай паверхні ў Антарктыдзе, радыяцыйная каліброўка спектральнай апаратуры беларускіх і расійскіх спадарожнікаў БКА і Канопус-В па заснежаным палігоне ў Антарктыдзе; даследаванні ўплыву малых газавых складнікаў атмасферы на сезонныя варыяцыі ультрафіялетавага апраменьвання ў прыземным слоі і водных экасістэмах ў раёне БАЭ і па ходзе руху НЭС; комплекснае даследаванне, ацэнка перспектыў выкарыстання біялагічных рэсурсаў і экалагічны маніторынг біятычных кампанентаў навакольнага асяроддзя Антарктыкі; даследаванне змяненняў прыроднага асяроддзя і клімату Зямлі Эндэрбі, Усходняй Антарктыкі і прылеглых тэрыторый пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў; рэгістрацыя асноўных метэаралагічных параметраў, аператыўнае метэаралагічнае забеспячэнне дзейнасці БАЭ, палётаў авіяцыі і марскога суднаходства.

Урачысты старт чарговай Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) быў дадзены ў канцы кастрычніка 2016 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А ўжо ў пачатку лістапада з Мінска ў С. Пецярбург на борт НЭС “Акадэмік Фёдараў” адпраўлена каля 40 тон экспедыцыйнага грузу, уключаючы канструкцыі другога аб’екта Беларускай антарктычнай станцыі. З сярэдзіны лістапада 2016 г. пачата паэтапная адпраўка асабістага складу БАЭ ў Антарктыку.

Стварэнне Беларускай антарктычнай станцыі працягваецца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы “Маніторынг палярных раёнаў Зямлі, стварэнне беларускай антарктычнай станцыі і забеспячэнне дзейнасці палярных экспедыцый” Дзяржаўнай праграмы “Новыя і высокія тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай