Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Міжнародны сімпозіум па геноміцы завяршыў работу 23 лістапада 2017 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

24.11.2017 Міжнародны сімпозіум па геноміцы, прымеркаваны да Года навукі, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства генетыкаў і селекцыянераў”, адбыўся ў горадзе Мінску 21-23 лістапада 2017 года.

Асноўнай мэтай мерапрыемства стала ацэнка дасягнутых вынікаў і сучаснага стану даследаванняў у галіне эвалюцыйнай, структурнай і функцыянальнай геномікі; абмеркаванне стратэгій, прыярытэтаў і перспектыў яе далейшага развіцця; пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.

У сімпозіуме прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў навуковых і навукова-практычных цэнтраў і арганізацый, а таксама ўстаноў адукацыі і аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Велікабрытаніі, у тым ліку 5 акадэмікаў і 4 члены-карэспандэнты.

Асноўная тэматыка прадстаўленых дакладаў:

  • дасягненні і асноўныя напрамкі развіцця геномікі і геномных біятэхналогій;
  • роля геномікі ў сістэме біялагічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых і іншых навук, а таксама ў развіцці галін народнай гаспадаркі і грамадства ў цэлым;
  • геномныя тэхналогіі як тэхналогіі будучыні, іх перавагі і біябяспека.
  • Пры абмеркаванні прадстаўленых пленарных і стэндавых дакладаў удзельнікі сімпозіума сканцэнтравалі сваю ўвагу на сучасных праблемах геномікі і напрамках яе далейшага развіцця, што сведчыць пра значнасць праведзенага мерапрыемства. Праяўленая актыўнасць і зацікаўленасць удзельнікаў адлюстравала агульнасць узнятых праблем для арганізацый розных краін.

    Удзельнікі сімпозіума далі высокую ацэнку працам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі ў галіне структурнай і функцыянальнай геномікі; адзначылі істотны ўклад інстытута ў развіццё і ўкараненне геномных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, а таксама неабходнасць міжнароднай інтэграцыі ў галіне геномных даследаванняў.



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай