Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Паглыбленне інтэграцыі і кааперацыі ў АПК у ЕАЭС абмяркуюць на круглым стале ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

27.11.2017 1 снежня 2017 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца круглы стол “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Арганізатарамі круглага стала выступаюць Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Мэта правядзення мерапрыемства – экспертны абмен думкамі, выпрацоўка прапаноў па развіцці галіновага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння і асвятленне вынікаў рэалізацыі ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Асноўныя тэматычныя напрамкі:

  • Вынікі рэалізацыі асноўных напрамкаў узгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі ЕАЭС.
  • Меры і механізмы паглыблення інтэграцыйных працэсаў у рамках ключавых напрамкаў узгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі ЕАЭС.
  • Экспертная ацэнка дасягнення мэт і задач узгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі ЕАЭС.
  • Стратэгія развіцця і паглыблення аграпрамысловай інтэграцыі, механізмы развіцця ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі ЕАЭС.
  • У пасяджэнні круглага стала прымуць удзел больш за 50 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых інстытутаў, навукова-вытворчых арганізацый, прадпрыемстваў рэальнага сектара, галіновых саюзаў і асацыяцый дзяржаў-членаў ЕАЭС.

    З прывітальным словам і тэматычнымі дакладамі выступяць Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі С.С. Сідорскі, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі П.П. Казакевіч, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.Л. Ламакіна, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.І. Бельскі, дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі С.Б. Бубен і іншыя вядучыя эксперты.

    Праграма круглага стала “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза” прадугледжвае працу дзвюх сесій:

    1. Стратэгічныя напрамкі інтэграцыі ў аграпрамысловы комплекс дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза
    2. Паглыбленне галіновага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па адчувальных сельскагаспадарчых таварах.

    ПРАГРАМА круглага стала “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза” (спампаваць)



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай