Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў прыняў удзел у адкрыцці Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

24.11.2017 24 лістапада 2017 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшло ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне Трэціх Беларускіх Калядных чытанняў, якія былі прысвечаны тэме “Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва”. У адкрыцці чытанняў прыняў удзел акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, які зачытаў ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. У прывітальным слове Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што гэты форум ўжо “стаў добрай традыцыяй і выражэннем шчырага імкнення да ўдасканалення духоўна-культурнага развіцця беларускага грамадства. У нашым супрацоўніцтве закладзены глыбінны сэнс спазнання свету, мікракосмасу чалавека і нацыянальнай ідэнтычнасці”.

Арганізатарам форуму выступіла Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.




Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай