Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

30 лістапада пачне работу Міжнародная навуковая канферэнцыя “Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

29.11.2017 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў арганізуюць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Францыск Скарына і яго час. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання”, якая адбудзецца 30 лістапада – 1 снежня 2017 года па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 11 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”); вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.

Францыск Скарына – вялікі беларускі першадрукар, выдатны асветнік і пісьменнік эпохі Адраджэння – унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай і ўсёй славянскай культуры. У 1517 годзе Ф. Скарына арганізаваў у Празе друкарню і выдаў там першую ва ўсходнеславянскім свеце друкаваную кнігу. На працягу 1517–1519 гг. ён пераклаў і апублікаваў 23 кнігі Бібліі. Пазней у Вільні асветнік выпусціў “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Псалтыр” (1525).

У адкрыцці канферэнцыі і пленарным паседжанні возьмуць удзел: Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік В. Р. Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт А. А. Каваленя, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Ю. П. Бондар, выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД А. Г. Іксанаў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар І. В. Саверчанка, прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, доктар філалагічных навук В. П. Рагойша, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея РБ Ю. М. Лаўрык.

На секцыйных паседжаннях даклады прадставяць 75 удзельнікаў з Беларусі і краін СНД, у тым ліку: доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны І. Ф. Штэйнер, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна З. П. Мельнікава, дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава Рэспублікі Казахстан У. Каліжанаў, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі А. І. Фядотаў (г. Масква) і інш.

Праблематыка канферэнцыі

  • Пачатак і развіццё беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
  • Эпоха Рэнесанса – універсальная з’ява еўрапейскай культуры.
  • Пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы.
  • Біблейскія пераклады: гісторыя і сучаснасць.
  • Роля нацыянальнай мовы ў развіцці культуры ва ўмовах глабалізацыі.
  • Францыск Скарына і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.
  • Духоўная і матэрыяльная культура Беларусі XVI ст.
  • Беларускае і ўсходнеславянскае мастацкае слова ў X – XVIII стст.
  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі – 30 лістапада з 9.00 да 10.00 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”).

    Адкрыццё канферэнцыі – 30 лістапада ў 10.00 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”).



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай