Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

05.12.2017 5 снежня 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, Чыжык Сяргей Антонавіч - першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі і Ганчароў Валерый Валер’евіч - дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.

Як паведаміў журналістам Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, “Папярэдні з’езд вучоных прайшоў 10 гадоў таму, таму вельмі важна падвесці вынікі і вызначыць далейшыя задачы навукова-тэхналагічнай сферы ў краіне. На з’ездзе будуць працаваць 2,6 тыс. чалавек, з іх каля 500 - гэта замежныя госці, члены органаў дзяржаўнага кіравання нашай краіны, запрошаныя ад усіх міністэрстваў і ведамстваў з якімі мы актыўна супрацоўнічаем. Будзе працаваць 9 секцый па розных напрамках, уключаючы міжнародную і маладзёжную. У нас ёсць прарыўныя распрацоўкі, нам ёсць што паказаць замежным калегам. Мы нават падрыхтавалі адмысловы зборнік “Брэнды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - сказаў Уладзімір Гусакоў. У першы дзень работы з’езда дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Праца секцый будзе праходзіць ў арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. Галоўным дакументам, які будзе прадстаўлены на з’ездзе, стане “Стратэгія “Навука і тэхналогіі 2018 -2040”.

Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык расказаў прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што на II З’ездзе вучоных НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуюць выставу “Беларусь інтэлектуальная”. “На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня будзе арганізавана тэматычная выстава. Але асноўная, абагульненая міжведамасная выстава адкрыецца на месцы пленарнага пасяджэння, якое пройдзе 13 снежня. Выстава пройдзе пад лозунгам “Беларусь інтэлектуальная” і будзе складацца з васьмі кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця краіны: Беларусь як IT-краіна і тэхналогіі штучнага інтэлекту, электратранспарт, электроніка, нанаіндустрыя і адытыўная вытворчасць, касмічныя тэхналогіі, беспілотныя робатызаваныя тэхналогіі, біятэхналогіі і фармацэўтыка, прамысловыя тэхналогіі і новыя матэрыялы”, - сказаў Сяргей Чыжык.

Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на тым, што ў Год навукі НАН Беларусі выступіла арганізатарам многіх буйных міжнародных форумаў. Знакавымі для краіны ў гэтым годзе сталі форумы: I сімпозіум “Навуковыя асновы беларускай дзяржаўнасці”, Першы беларускі філасофскі кангрэс “Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце”, Сёмы Беларускі касмічны Кангрэс і многія іншыя. Усяго ў рамках Года навукі праведзена больш за 100 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых, навукова-практычных мерапрыемстваў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Ганчароў Валерый Валер’евіч падрабязна спыніўся на мэтах і задачах праекта Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”, аб планах і падыходах, прадугледжаных дакументам. Як было адзначана, Стратэгія - свайго роду план работы на некалькі дзесяцігоддзяў наперад.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай