Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Мінску 12-13 снежня 2017 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

06.12.2017 12 снежня 2017 года, у першы дзень работы з’езда, дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па 9 секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана таксама арганізацыя маладзёжнай секцыі. Праца секцый будзе праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня будзе арганізавана тэматычная выстава новых інавацыйных і навуковых распрацовак. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 13 снежня 2017 года ў Палацы Рэспублікі. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на II З’езд вучоных Беларусі, стане Праект Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”.

Праграма:

  • 11 снежня 2017 г. 14.30-18.00 (будынак Прэзідыума НАН Беларусі, пр. Незалежнасці, 66) - рэгістрацыя дэлегатаў і запрошаных з’езда г. Мінска;
  • 12 снежня 2017 года 08.00-11.00 (будынак Прэзідыума НАН Беларусі) - рэгістрацыя абласных дэлегацый.
  • 12 снежня 2017 года 12.00-14.00, 15.00-18.00 - удзел дэлегатаў і запрошаных з’езда ў секцыйных пасяджэннях.
  • Будуць працаваць секцыі:

  • “Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні” (месца правядзення - ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”, канферэнц-зала, 3-і паверх);
  • “Тэхнічныя навукі–Індустрыя 4.0” (месца правядзення - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, канферэнц-зала);
  • “Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне” (месца правядзення - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, будынак рэктарата);
  • “Сучасныя біятэхналогіі” (месца правядзення дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі”, вул. Акадэмічная, 27);
  • “Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі” (месца правядзення - ДНУ “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, вул. П.Броўкі, 3, корп.3);
  • “Айчынная гуманітарыстыка – грамадству” (месца правядзення - будынак Прэзідыума НАН Беларусі, вялікая канферэнц-зала);
  • “Інавацыйны аграпрамысловы комплекс” (месца правядзення - РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”, вул. Кнорына, 1);
  • “Моладзь і новыя гарызонты навукі” (месца правядзення - УА “Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”, вул. Ульянаўская, 8);
  • “Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе” (месца правядзення - Прэзідыум НАН Беларусі, аўд. 216). У рамках работы секцыі адбудзецца пасяджэнне Савета Міжнароднай Асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН.
  • Паважаныя калегі! НАН Беларусі працягвае акрэдытацыю журналістаў на ПЕРШЫ ДЗЕНЬ работы з’езда па e-mail: press@presidium.bas-net.by. Просьба пазначыць Прозвішча, імя, выданне, пасаду, кантактны тэлефон.

    Тэрмін - да 8 снежня 2017 года.



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай