Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У Антарктыдзе ў гонар II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.12.2017 Ад імя ўдзельнікаў 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне дэлегатам II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь і ўсім работнікам навуковай сферы краіны.

Дэлегатам II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь, усім работнікам навуковай сферы

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Каманда авангарднай групы 10 Беларускай антарктычнай экспедыцыі горача вітае з самага халоднага кантынента Зямлі дэлегатаў II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь!

Знамянальна, што гэта падзея адбываецца ў Год навукі. Такая ўвага дзяржавы з’яўляецца ганаровай, але гэта і своеасаблівы крэдыт даверу айчыннай навуцы. Краіна, якая падтрымлівае развіццё навуковай думкі, мае надзейныя перспектывы для ўстойлівага нацыянальнага развіцця. Наша навука мае слаўныя традыцыі, беларускія вучоныя ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю сусветнага навуковага прагрэсу. Нам ёсць чым ганарыцца, але час ставіць перад намі новыя актуальныя задачы і беларуская навука павінна быць гатовая да іх рэалізацыі.

Дэлегатам II З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь даверана ганаровая і адказная місія - зверыць узяты курс на распрацоўку і ўкараненне найноўшых тэхналогій, вызначыць прыярытэтныя задачы і акрэсліць новыя гарызонты беларускай фундаментальнай і прыкладной навукі на бліжэйшыя гады і на перспектыву, шырэй задзейнічаць багаты навуковы патэнцыял на дынамічнае развіццё, карысць і працвітанне нашай краіны.

У гонар адкрыцця з’езда на беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг лідара перадавой навуковай думкі нашай краіны - Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі! Мы з Вамі - сэрцам, намерамі і справамі!

Паважаныя калегі, дарагія сябры! Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, плённай працы, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь і сусветнага навуковага прагрэсу!

Авангардная група 10 БАЭ ў складзе:
Аляксей Гайдашоў;
Максім Гарбацэвіч;
Артур Івашка;
Дзмітрый Каўко.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай