Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У Мінску пачаў работу II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.12.2017 II З’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пачаў работу ў Мінску. У найбуйнейшым навуковым форуме Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Прысутнічаюць дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. У першы дзень работа праходзіць па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя маладзёжнай секцыі. Праца секцый праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. Таксама ў гэты ж час праходзіць пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН. На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня арганізавана тэматычная выстава.

Ключавы дакумент, вынесены на II З’езд вучоных Беларусі - Праект стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”. У цяперашні час гэты праект праходзіць грамадскае абмеркаванне. У стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў.

Правядзенне з’езда будзе выніковым мерапрыемствам Года навукі.

Больш падрабязна пра навіны з’езда – БЕЛТА



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай