Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2017 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

19.12.2017 Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2017 года. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць 7 прэмій НАН Беларусі: тры прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі і фізіка-тэхнічных навук: тры прэміі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі; адна прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Памер прэміі складае 250 базавых велічынь.

Прэміі НАН Беларусі 2017 года прысуджаны:

У галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук аўтарскім калектывам у наступным складзе:

Андрыянаў Аляксандр Міхайлавіч, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар хімічных навук; Кашын Іван Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Тузікаў Аляксандр Васільевіч, генеральны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар - за цыкл работ “Камп’ютарны дызайн патэнцыйных інгібітараў ВІЧ-1, перспектыўных для стварэння супрацьвірусных прэпаратаў новага пакалення”;

Белы Уладзімір Мікалаевіч, загадчык цэнтра “Дыягнастычныя сістэмы” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; Агабекаў Уладзімір Енокавіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар хімічных навук, прафесар; Курылкіна Святлана Мікалаеўна, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар - за цыкл работ “Фарміраванне і ўласцівасці новых тыпаў метал-дыэлектрычных нанаструктур для стварэння аптычных метаматэрыялаў”;

Клубовіч Уладзімір Уладзіміравіч, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар; Рубанік Васілій Васільевіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар тэхнічных навук, дацэнт; Дарадзейка Вячаслаў Генадзьевіч, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Медыцынскае прадпрыемства “Сімург”, кандыдат тэхнічных навук - за цыкл работ “Распрацоўка тэхналагічных працэсаў на базе новых матэрыялаў з выкарыстаннем ультрагукавых ваганняў для вытворчасці імпартазамяшчальных вырабаў медыцынскага прызначэння”.

У галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі лаўрэатамі сталі аўтарскія калектывы ў наступным складзе:

Більдзюкевіч Аляксандр Віктаравіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар хімічных навук, прафесар; Пліско Таццяна Віктараўна, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук; Усоскі Вадзім Уладзіміравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” - за цыкл работ “Навуковыя асновы стварэння і прымянення полавалаконных ультрафільтрацыйных мембран для ачысткі вады і падзелу тэхналагічных асяроддзяў”;

Залуцкі Іосіф Віктаравіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар медыцынскіх навук, прафесар; Падгайскі Уладзімір Мікалаевіч, загадчык кафедры дзяржаўнай установы адукацыі “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, доктар медыцынскіх навук, прафесар; Жукавец Аляксандр Генадзьевіч, загадчык кафедры дзяржаўнай установы адукацыі “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт - за цыкл работ “Распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі”;

Касцяневіч Аляксандр Аляксандравіч, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук; Сапунова Леаніда Іванаўна, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт; Лабанок Анатолій Георгіевіч, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар біялагічных навук, прафесар - за цыкл работ “Распрацоўка біятэхналогій атрымання β-галактазідазы і прэбіятычных кармавых дабавак на аснове ўтылізуючых лактозу мікраарганізмаў”.

У галіне гуманітарных і сацыяльных навук прэміі прысуджаны аўтарскаму калектыву ў наступным складзе:

Мяцельскі Андрэй Анатольевіч, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук; Бубенька Таццяна Станіславаўна, дацэнт установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт - за цыкл работ “Матэрыяльная культура гарадоў і замкаў Беларусі ў Сярэднія вякі і ў пачатку Новага часу”.

Прэміі НАН Беларусі заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэння задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і садзейнічання прафесійнаму росту маладых навукоўцаў. Конкурс работ, вылучаных на атрыманне прэмій НАН Беларусі, з 2017 года будзе праводзіцца штогод.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай