Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

18.12.2017 Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай падпісана Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і Старшынёй БелГПП Уладзімірам Улаховічам на ўрачыстым пасяджэнні прэзідыума БелГПП.

Прадметам гэтага пагаднення стала супрацоўніцтва бакоў з мэтай развіцця дзелавых адносін, пашырэння ўнутрырэспубліканскіх і знешнеэканамічных сувязей, павышэння дзелавой актыўнасці, забеспячэння канкурэнтных пазіцый і прасоўвання прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках.

БелГПП і НАН Беларусі дамовіліся ажыццяўляць абмен інфармацыяй аб асноўных напрамках і тэндэнцыях развіцця рынку высокіх тэхналогій, аб прадпрыемствах, знешнеэканамічных арганізацыях і кампаніях, працэдурах рэгістрацыі прадпрыемстваў і прадстаўніцтваў замежных кампаній, наменклатуры экспарту і імпарту, кірмашах і выставах, аказваць адзін аднаму кансультацыйную дапамогу і садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні сімпозіумаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, аказваць садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнесу, пошуку гандлёвых партнёраў, сумесна арганізоўваць выставы і экспазіцыі арганізацый НАН Беларусі, садзейнічаць удзелу навуковых і навукова-тэхнічных арганізацый у выставачна-кірмашовых і кангрэсных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай