Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі ў Калузе

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

27.03.2018 21-23 сакавіка 2018 года ў Калузе адбылася XXIV Міжнародная канферэнцыя “Роўнасць і справядлівасць як аснова стабільнасці ў свеце – хрысціянскі погляд”, арганізаваная Міжнародным фондам адзінства праваслаўных народаў (МФАПН). У яе рабоце прыняў удзел дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, прафесар Ігар Катляроў.

У форуме таксама прынялі ўдзел: губернатар Калужскай вобласці Анатолій Артамонаў, мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент, старшыня камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Сяргей Гаўрылаў, намеснік дырэктара Дэпартамента МЗС РФ Ігар Мазго, дэпутаты і святары , навукоўцы і журналісты 25 дзяржаў Блізкага і Далёкага замежжа.

З вялікім дакладам на канферэнцыі выступіў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, прафесар Ігар Катляроў. У дакладзе была падкрэслена істотная роля праваслаўнай царквы ў вырашэнні праблем беларускага грамадства і мэтанакіраваная праца па фарміраванні маральных каштоўнасцей людзей. Злучэнне намаганняў царквы і грамадскасці дапамагаюць захоўваць і прымнажаць спадчыну папярэдніх пакаленняў, захоўваць стабільнасць у грамадстве, – падкрэслівалася ў дакладзе.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі праблемы няроўнасці і канфрантацыі ў сучасным свеце, а таксама пытанні захавання стабільнасці. У ходзе канферэнцыі прафесар Ігар Катляроў сустрэўся з многімі яе ўдзельнікамі, абмеркаваў пытанні далейшага супрацоўніцтва, правядзення сумесных мерапрыемстваў, запрасіў іх на навуковыя форумы, якія адбудуцца ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі ў бягучым годзе.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай