Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у 21-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “ТехИнноПром”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

29.03.2018 Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у 21-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе “ТехИнноПром”, якая пройдзе ў г. Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня 2018 года. Дадзеная выстава – гэта маштабны міжнародны праект дэманстрацыі найноўшых тэхналогій і інавацый у прамысловасці ў рамках Беларускага прамысловага форуму-2018, які праводзіцца пад патранажам Урада і пры афіцыйнай падтрымцы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчых органаў улады абласцей і горада Мінска, устаноў навукі і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў.

Плануецца, што на выставе будуць прадстаўлены экспазіцыі: “Сучасная прамысловая аўтаматызацыя”, “Інавацыі ў матэрыялазнаўстве”, “Адытыўныя тэхналогіі, 3D прынтары”, “Аэракасмічныя тэхналогіі”, “Тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, штучны інтэлект”, “Робататэхніка. Прамысловыя робатызаваныя маніпулятары. Аўтамабілі-робаты, беспілотныя транспартныя сродкі”, “Нанаструктурныя матэрыялы і нанатэхналогіі ў электроніцы, машынабудаванні”. Шырока будзе прадстаўлена тэма “Лічбавая трансфармацыя прамысловага сектара эканомікі, бізнесу і грамадства”, “Развіццё інтэрнэту Рэчаў” і “Воблачныя сэрвісы”.

Акрамя выставачнай праграмы “ТехИнноПром” у праграме Беларускага прамысловага форуму прадугледжана 23 спецыялізаваных мерапрыемствы. У іх ліку – пленарнае пасяджэнне “Беларусь – месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі”. Традыцыйна ў рамках форуму будуць працаваць – “Кірмаш інавацыйных распрацовак”, міжнародны сімпозіум “Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць”, міжнародны навукова-практычны сімпозіум “Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама Кааперацыйная біржа “Навука і прамысловасць – стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва”, Біржа субкантрактаў у прамысловасці, конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам, семінары і прэзентацыі ўдзельнікаў.

Дзе: пр. Пераможцаў 20/2 (Футбольны манеж), Мінск
Калі: з 29 мая - па 1 чэрвеня
Рэжым работы: 29-31 мая з 10.00 да 18.00 | 1 чэрвеня з 10.00 да 16.00



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай