Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі бярэ ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі пілотнага праекта “Крычаў – малы разумны горад. Развіваемся разам”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

03.04.2018 На 2-й навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасныя метады і сродкі інтэграванага лічбавага кіравання тэрыторыяй малога горада на прыкладзе г. Крычаў”, якая адбылася ў Крычаўскім раёне, эксперты абмеркавалі канцэптуальныя і практычныя падыходы да ўкаранення інавацыйных лічбавых тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада на прыкладзе Крычава.

Акрамя прадстаўлення канцэпцыі рэалізацыі пілотнага рэгіянальнага праекта “Крычаў – малы разумны горад. Развіваемся разам” на канферэнцыі абмеркавалі інавацыйны патэнцыял горада для ўкаранення ў ім тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада. Была таксама агучана тэма адзінай інфармацыйнай прасторы як асноўнага кампанента інтэграванай інфармацыйнай сістэмы рэгіянальнага кіравання і ўзаемадзеяння органаў улады і грамадзян.

Па выніках канферэнцыі адбылася экспертная сустрэча па ўкараненні і выкарыстанні лічбавых тэхналогій у сферы электроннага кіравання тэрыторыяй малога горада, падпісанне канцэпцыі рэалізацыі пілотнага праекта “Крычаў - малы разумны горад”.

У канферэнцыі і экспертнай сустрэчы прынялі ўдзел спецыялісты Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальнага кадастравага агенцтва і БелГІПРАЗЕМА Дзяржкаммаёмасці Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, РУП Белтэлекам Мінсувязі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Крычава”, ГП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама”, ААТ “АСБ Беларусбанк” і інш.

На канферэнцыі было абвешчана, што ўслед за Мінскам і Віцебскам кіраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркай з 1 красавіка 2018 года ў Крычаве будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем тэхналогій кантакт-цэнтра ЖКГ 115.Бел.

Вынікам першай канферэнцыі, якая прайшла ў 2017 годзе, сталі рашэнні па ўкараненні новых электронна-адміністрацыйных рэгламентаў кіравання ў Крычаўскім раёне на базе адзінай геапрасторавай платформы МРР ГІС, асабліва ў частцы стварэння раёну лепшай інвестыцыйнай прывабнасці і новых працоўных месцаў. На аснове праведзенага абмеркавання і было вырашана падрыхтаваць з удзелам Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі канцэпцыю малога разумнага горада для паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва Крычаўскага раёна.

Паводле інфармацыі сайта Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, фота “Крычаўскае жыццё”



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай