Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Не стала члена-карэспандэнта НАН Беларусі Віктара Іванавіча Шабайлава

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

04.04.2018 2 красавіка 2018 года не стала Віктара Іванавіча Шабайлава – вядомага вучонага ў галіне дзяржаўнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, які ўнёс істотны ўклад у развіццё беларускай юрыдычнай навукі.

Жыццёвы шлях Віктара Іванавіча з’яўляецца годным прыкладам служэння навуцы. Працавітасць, прафесіяналізм, багаты жыццёвы і практычны вопыт, вынікі яго навуковай дзейнасці па праву дазваляюць гаварыць пра Віктара Іванавіча Шабайлава як пра буйнога вучонага сучаснасці.

Віктар Іванавіч скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), пасля чаго працаваў стажорам у Магілёўскім абласным судзе, стажорам у пракуратуры Магілёва, затым памочнікам пракурора Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1961 года навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права АН СССР. У 1964 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, пасля чаго працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1974 г. – загадчыкам сектара, загадчыкам аддзела дзяржаўнага права і кіравання Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі.

У 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Арганізацыйна-прававыя праблемы кіравання сацыяльна-культурным будаўніцтвам у саюзнай рэспубліцы”, у 1986 быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. У 1992 годзе Віктару Іванавічу прысвоена вучонае званне прафесара. З 1995 па 1996 год В.І. Шабайлаў займаў пасаду дырэктара Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, затым з 1997 па 2001 гг. – суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Працу суддзі сумяшчаў з навукова-даследчай і навукова-арганізацыйнай дзейнасцю ў Інстытуце дзяржавы і права НАН Беларусі.

Віктар Іванавіч актыўна займаўся падрыхтоўкай навуковых кадраў, з’яўляецца аўтарам каля 200 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. У якасці кіраўніка, выканаўцы ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і шэрагу законапраектаў аб культуры, аб ахове здароўя, аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі і інш.

Асаблівую ўвагу Віктар Іванавіч надаваў даследаванню арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага будаўніцтва, праблем дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе суверэнітэту, станаўлення, развіцця і функцыянавання як прававой сацыяльнай дзяржавы, фарміравання грамадзянскай супольнасці Беларусі, мясцовага кіравання і самакіравання, павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання.

Заслугі Віктара Іванавіча, яго ўклад у развіццё прававой навукі і падрыхтоўку кадраў адзначаны шэрагам дзяржаўных узнагарод. Так, В.І. Шабайлаў з’яўляецца заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), медалямі “За шматгадовую добрасумленную працу” (1991), “За працоўныя заслугі” (1991), Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) за значны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі канстытуцыйнага працэсу, актыўны ўдзел у заканатворчай дзейнасці.

Жыццёвы шлях Віктара Іванавіча Шабайлава з’яўляецца прыкладам бескарыслівага служэння навуцы. Як таленавіты вучоны, ён заўсёды карыстаўся бязмежнай павагай і аўтарытэтам у сваіх калег, вучняў і паслядоўнікаў.

Светлая памяць пра Віктара Іванавіча Шабайлава назаўсёды захаваецца ў сэрцах яго вучняў, калег, усіх тых, хто яго ведаў і працаваў побач з ім.

Бюро Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай