Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

На базе Інстытута гісторыі прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням аховы працы маладых вучоных

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

21.05.2018 Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут гісторыі, Аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў НАН Беларусі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і Савет маладых вучоных правялі 21 мая 2018 г. на базе ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” круглы стол “Ахова працы: моладзь асабліва ўразлівая”.

Любоў Собалева, намеснік старшыні Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адзначыла важнасць тэмы, якая абмяркоўваецца на круглым стале, і закранула пытанні абароны правоў маладых вучоных пры вырашэнні жыллёвых пытанняў, налічэнні заработнай платы, уладкаванні дзяцей работнікаў у дашкольныя выхаваўчыя ўстановы. Таксама ў сваім вітальным слове Любоў Собалева адзначыла працу прафсаюза па арганізацыі вольнага часу для маладых вучоных. У прыватнасці ў НАН Беларусі паспяхова праводзяцца спартакіяды, якія збіраюць да 200 удзельнікаў, а таксама сумесныя забаўляльныя паездкі, якія носяць, разам з тым, адукацыйны характар. Такога роду мерапрыемствы маюць вялікую ролю ва ўмацаванні карпаратыўнай этыкі і пабудовы нефармальных сувязей і зносін.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў семінара намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі па навуковай рабоце Вадзім Лакіза адзначыў, што маладыя вучоныя складаюць значную частку складу работнікаў інстытута, таму ахове і арганізацыі іх працы надаецца асаблівая ўвага.

З дакладамі па тэмах аховы працы маладых вучоных на круглым стале выступілі прадстаўнікі Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, Першамайскага раённага г. Мінска аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, члены пярвічных прафсаюзных арганізацый Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай