Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Інстытут філасофіі выступіў суарганізатарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве – VIII” у Гродне

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

17.05.2018 ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” выступіў суарганізатарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве – VIII: “Рэгіянальныя інтэграцыйныя працэсы і Беларусь: філасофска-светапоглядныя падставы, тэндэнцыі развіцця, вопыт сацыяльна-палітычнага мадэлявання”, якая праходзіць 17-18 мая 2018 г. ва УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” (г. Гродна, Рэспубліка Беларусь). У канферэнцыі прымаюць удзел вядучыя даследчыкі з 19 краін: Аўстрыі, Балгарыі, Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Украіны, Францыі, Эквадора, Японіі.

У рамках пленарнага і секцыйнага пасяджэнняў вучоныя абмяркоўваюць метадалагічныя, філасофскія, эканамічныя, геапалітычныя, сацыяэкалагічныя аспекты вывучэння праблемы глабалізацыі і рэгіянальнай інтэграцыі. Асаблівая ўвага нададзена абмену вопытам сацыяльна-палітычнага мадэлявання інтэграцыйных працэсаў, аналізу выклікаў і пагроз рэгіянальнага ўзаемадзеяння, разгляду перспектыў “інтэграцыі інтэграцый” на еўразійскай і еўрапейскай прасторы.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай