Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі праходзіць візіт прэзідэнта Кітайскай акадэміі навук спадара Бай Чуньлі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

23.05.2018 22 - 26 мая 2018 года у НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Кітайскай акадэміі навук на чале з Прэзідэнтам акадэміі спадаром Бай Чуньлі. Гэта першы візіт кіраўніка найбуйнейшай навуковай арганізацыі Кітая ў НАН Беларусі.

23 мая 2018 года адбылося ўрачыстае ўручэнне Дыплома замежнага члена НАН Беларусі Прэзідэнту Кітайскай акадэміі навук с-ру Бай Чуньлі. Дыплом уручаны на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі па пытанні развіцця супрацоўніцтва з Кітайскай акадэміяй навук. Як вядома, 16 лістапада 2017 года падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выніку адкрытага галасавання абрана 6 замежных членаў НАН Беларусі. Сярод іх – Бай Чуньлі (Chunli Bai) - Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук, вядомы вучоны сусветнага ўзроўню ў галіне нанатэхналогій і сканіруючай зондавай мікраскапіі.

23 мая 2018 года Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук правёў перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, азнаёміўся з экспазіцыяй Музея гісторыі НАН Беларусі, пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”. На пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі адбылася прэзентацыя перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, абмеркаваны механізмы пашырэння ўзаемадзеяння паміж НАН Беларусі і КАН. Як падкрэсліў Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зацікаўлена супрацоўнічаць з Кітайскай акадэміяй навук у галіне нана- і біятэхналогій. Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва –касмічная галіна, новыя матэрыялы, лазеры, медыцынскія тэхналогіі, машынабудаванне.

Падчас візіту Прэзідэнт Кітайскай акадэміі наведае 5 навуковых устаноў НАН Беларусі: ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” і РНПУП “Акадэмфарм”, ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі”. Плануецца, што Прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук спадар Бай Чуньлі прыме ўдзел у цырымоніі пасадкі дрэва на Алеі пашаны НАН Беларусі.

Фота газета Навука



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай