Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

29 мая адбудзецца адкрыццё II Школы маладога вучонага “Вучоны пад ключ 2018”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

25.05.2018 29 мая 2018 года (аўторак) у 9.30 у Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца адкрыццё II Школы маладога вучонага “Вучоны пад ключ – 2018”. Арганізатар мерапрыемства – Савет маладых вучоных НАН Беларусі.

Школа маладогавучонага, якая пройдзе з 29 мая па 1 чэрвеня 2018 года, уяўляе сабой інтэнсіўны курс лекцый, семінараў, трэнінгаў і майстар-класаў вядучых вучоных для магістрантаў, аспірантаў і таленавітых маладых вучоных па арганізацыі навуковай дзейнасці ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Рэспубліцы Беларусь, публікацыі навуковых вынікаў, падрыхтоўцы і абароне дысертацый, кіраванні навуковымі праектамі. Мэтай Школы маладога вучонага з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, а таксама развіцця лідарскіх якасцей маладых вучоных для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў. Дадзенае мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць з боку маладых вучоных не толькі НАН Беларусі, але і вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь, рэгіянальных ВНУ і галіновых навуковых інстытутаў. Для ўдзелу ў Школе зарэгістравалася 195 маладых вучоных. Асаблівая ўвага ў гэтым годзе ўдзелена падтрымцы міжнароднага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, пытанням арганізацыі навуковай дзейнасці ў еўрапейскіх краінах і дзейнасці еўрапейскіх навуковых таварыстваў.

Сярод тых, хто падзеліцца сваім вопытам навуковай дзейнасці – першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, старшыня навуковага Савета БРФФД акадэмік Сяргей Гапоненка, старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, Прэзідэнт Польскага мембраннага грамадства, доктар хімічных навук праф. W. Kuyawski і многія іншыя.

Падыход да прэсы - 9.15



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай