Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі праходзіць Арганізацыйна-тэхнічны савет Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

01.06.2018 29 мая - 3 чэрвеня 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць Арганізацыйна-тэхнічны савет Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). У яго рабоце прымаюць удзел эксперты Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Узбекістана. Таджыкістана, Кыргызстана і Малдовы. Мэта мерапрыемства – абмеркаванне бягучых пытанняў дзейнасці МААН і задач на перспектыву, абмеркаванне падрыхтоўкі і правядзення святкавання 25-годдзя Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Плануецца, што асноўныя ўрачыстасці пройдуць 20 – 21 верасня 2018 года на базе НАН Беларусі. У Мінск прыедуць кіраўнікі акадэмій навук краін СНД, вядучых замежных акадэмій, вядомыя вучоныя.

З 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выконвае функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН. Кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук абраны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (Пастанова Савета МААН ад 25 мая 2017 года №269). Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук – Савет МААН.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай