Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

28 арганізацый НАН Беларусі прадставяць на “БЕЛАГРА 2018” звыш 200 распрацовак і тэхналогій

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

04.06.2018 28 арганізацый НАН Беларусі прымуць удзел у 28-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “БЕЛАГРА 2018”. Усяго вучоныя і спецыялісты Акадэміі навук прадэманструюць звыш 200 распрацовак і тэхналогій.

Арганізацыі аддзялення аграрных навук будуць прадстаўлены на адкрытай пляцоўцы экспазіцыяй плошчай 2158 кв. м. Сельскагаспадарчая прадукцыя, машыны, абсталяванне, насенне найноўшых высокапрадукцыйных сартоў сельскагаспадарчых раслін будуць дэманстравацца ў тэхналагічным ланцужку з сучаснымі энергазберагальнымі тэхналогіямі ўсіх галін, звязанымі як з вытворчасцю прадукцыі, так і з яе перапрацоўкай, транспарціроўкай, захоўваннем і рэалізацыяй.

На выставе будуць прадстаўлены і самыя апошнія распрацоўкі вучоных. Так, упершыню Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі прадставіць сістэму транспартна-тэхналагічную грузападымальнасцю 25 тон (ССТ-25), прызначаную для прыёму, транспарціроўкі і ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў (торфу, гною, кампостаў і іншых відаў), а таксама назапашвальнік цюкоў (НТ-3).

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі арганізуе спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве прадставяць распрацаваныя ранняспелыя, сярэдняраннія, сярэдняспелыя, сярэдняпознія, пазнейшыя гатункі бульбы, гатункі і гібрыды агароднінных культур, прадукты іх перапрацоўкі.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні сярод іншых навінак прадэманструе дзіцячыя прадукты харчавання з высокай харчовай і біялагічнай каштоўнасцю, узбагачаныя мінеральнымі рэчывамі і вітамінамі, з харчовымі валокнамі: пладоваагароднінныя сокі, нектары, пюрэ, мясныя кансервы, ёгурты, біяпрадукты кісламалочныя, дзіцячае харчаванне ў упакоўцы “Пауч” і інш.

Арганізацыі неаграрнага профілю НАН Беларусі размесцяцца на закрытай плошчы ТЛЦ “Глобус Парк” на плошчы 95 кв. м. На выставе будуць прадстаўлены распрацоўкі ў галіне біятэхналогій для жывёлагадоўлі, рыбаводства, раслінаводства і харчавання, экалогіі, святлодыёднай тэхнікі для сельскай гаспадаркі. Так, Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі прадставіць біяпрэпараты для прамысловага рыбаводства, сярод іх – прабіятычны прэпарат для прафілактыкі і лячэння бактэрыяльных хвароб каштоўных відаў рыб. Сярод распрацовак мікрабіёлагаў – комплексныя прэпараты для абеззаражання і ачысткі вады ў сажалках і вадаёмах, для аднаўлення мікрабацэнозу глеб і павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і інш.

Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі азнаёміць з Дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання (ГІС AITS), якая ўжываецца для рэгістрацыі ўладальнікаў жывёл ўсіх формаў уласнасці і жывёлагадоўчых аб’ектаў, а таксама рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі жывёл. Сістэма забяспечвае прасочванне за жыццёвым цыклам і станам здароўя жывёл на аснове міжнародных, нацыянальных норм і стандартаў у галіне ідэнтыфікацыі жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання.

На “БЕЛАГРА 2018” акадэмічныя вучоныя-аграрыі арганізуюць цэлы шэраг навуковых форумаў. Вялікі блок мерапрыемстваў падрыхтавалі спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Так, для спецыялістаў АПК пройдуць семінары на тэмы: “Будучыня сельскай гаспадаркі за прымяненнем GPS-тэхналогій”; “Інавацыі ў тэхналогіях вырошчвання, уборкі, закладкі на захоўванне і перадпродажнай падрыхтоўкі бульбы, гародніны і пладоваягаднай прадукцыі”; “Павышэнне эфектыўнасці сельгасработ з выкарыстаннем новых тэхналогій міні-заправачных станцый”; “Усё, што трэба для нарыхтоўкі якасных кармоў”, “Тэхналогіі і абсталяванне для зніжэння страт аміячнага азоту з гною жывёл”.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай