Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі праходзіць візіт прэзідэнта Балгарскай акадэміі навук Юльяна Рэвальскі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.05.2018 27 – 30 мая 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Балгарскай акадэміі навук на чале з прэзідэнтам Юльянам Рэвальскі. Дэлегацыя Балгарскай акадэміі навук прыбыла па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Гэта – першы візіт кіраўніка вядучай навуковай арганізацыі Балгарыі ў НАН Беларусі. Мэта візіту – наведванне арганізацый НАН Беларусі, азнаямленне з іх дзейнасцю, абмеркаванне перспектыўных напрамкаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Балгарскай акадэміяй навук.

28 мая 2018 года Прэзідэнт Балгарскай акадэміі навук правёў перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, азнаёміўся з экспазіцыяй Музея гісторыі НАН Беларусі, пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”. У ходзе візіту члены балгарскай дэлегацыі наведаюць ДНУ “Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут матэматыкі”, ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” і УП “Геаінфармацыйныя сістэмы”.

Па выніках візіту плануецца падпісанне абноўленага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Балгарскай акадэміяй навук.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай