Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У ЦНБ імя Я. Коласа пройдзе прэзентацыя выданняў «Бегла ліска каля лесу блізка...» і «Цвета и легенды родных просторов», прысвечаных Году малой радзімы

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.06.2018 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 15 чэрвеня ў 15:00 у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110) на прэзентацыю выдання «Бегла ліска каля лесу блізка...» і кнігі акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Іванавіча Лакоткі «Цвета и легенды родных просторов», якія выйшлі ў выдавецтве «Беларуская навука». Выданні прысвечаны Году малой радзімы.

Кніга загадак «Бегла ліска каля лесу блізка...» з’яўляецца чарговым выданнем серыі «з народнапаэтычнай спадчыны», пачаткам якой былі «Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі» (2017). Захавалася і пераемнасць у афармленні кнігі: кожны тэкст мае пераклад на іншыя мовы (у тым ліку кітайскую і англійскую), а метафарычныя вобразы – маляўнічае візуальнае ўвасабленне. Аднак з’явіліся і адметныя асаблівасці, якія, спадзяёмся, будуць садзейнічаць пашырэнню аўдыторыі зацікаўленых беларускім фальклорам. Так, акрамя беларускіх загадак у зборнік уключаны іх аналагі ў рускім, украінскім і польскім фальклоры.

Выданне дае магчымасць пераканацца, што свет загадак здольны прывабліваць не толькі дзяцей, але і дарослых чытачоў сваёй непаўторнасцю, фантастычнасцю і нават сюррэалістычнасцю. Падобныя жанры садзейнічаюць развіццю творчай фантазіі, дапамагаюць убачыць незвычайнае ў звычайным, наноў зрабіць адкрыцці ў будзённых рэчах і кожную хвіліну здзіўляцца непаўторнасці нават самай малой часцінкі навакольнага асяроддзя, атрымліваць ад гэтага радасць і асалоду.

Кніга А. І. Лакоткі «Цвета и легенды родных просторов» – гэта вынік шматгадовай творчай працы – каля 200 твораў акварэльнага жывапісу і графікі, што адлюстроўваюць прыродны каларыт рэгіёнаў і лакальных раёнаў Беларусі, маляўнічыя рысы вёсак, мястэчак, гарадоў, помнікаў архітэктуры. Прысутнічае і новая аўтарская навуковая інтэрпрэтацыя так званага «духу месца», гэта значыць асяродку бытнасці, яго прыродных і рукатворных аб’ектаў, што адлюстравана ў аналітычных тэкстах. Ідэя пра мноства прастор (міфалагічнай, філасофскай, жылой) раскрывае творчую, паэтычную сутнасць духоўных уяўленняў народа аб прыродзе і асяродку бытнасці. прырода ўдасканальвае чалавека. Гармонія зямная абуджае пачуццё прыгожага, пачуццё малой радзімы – гэта інтэграл духоўных запатрабаванняў кожнага з нас.

Да прэзентацыі падрыхтавана выстава выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фалькларыстыцы, вуснай народнай творчасці, гісторыі вывучэння беларускіх казак, прыказак, прымавак, легенд, міфаў, абрадавых песень і г.д. Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны дзейнасці вядомага вучонага, даследчыка культуры і побыту беларускага народа, гісторыка-культурных ландшафтаў, архітэктуры Беларусі, таленавітага і творчага чалавека – А.І. Лакоткі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай