Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Пры ўдзеле НАН Беларусі ў Аўтаномным рэгіёне Сардзінія праходзяць Дні беларускай навукі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

07.06.2018 У Аўтаномным рэгіёне Сардзінія (Італія) з 4 па 9 чэрвеня 2018 года пры ўдзеле Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі праходзяць Дні беларускай навукі на Сардзініі. Па запрашэнні Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь на в.Сардзінія беларускі навуковы патэнцыял прадстаўляе дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам Галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.В. Кільчэўскага.

Дні беларускай навукі праводзяцца кіраўніцтвам Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, сумесна з Універсітэтам Кальяры, Сусветнай супольнасцю даўгалецця і пад патранажам Пасольства Беларусі ў Італіі.

Запланаваны афіцыйныя візіты беларускай навуковай дэлегацыі ў суправаджэнні Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Кальяры Джузэпэ Карбоні ў Прэзідыум Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія і сустрэча з кіраўніком аддзела міжнародных адносін Рэгіянальнага Урада Джаванай Меддэ.

Развіццё супрацоўніцтва з Універсітэтам Кальяры будзе абмяркоўвацца на афіцыйных перагаворах з удзелам рэктара Універсітэта прафесара Марыі Дэль Зомпа, прарэктара па міжнародным супрацоўніцтве прафесара Алесандры Каручы і прарэктара па навуковых даследаваннях прафесара Мікаэлы Марэлі, а таксама ў рамках практычных сустрэч і перагавораў, у тым ліку ў лабараторыях навуковых цэнтраў Універсітэта Кальяры.

Важная частка мерапрыемстваў праграмы будзе прысвечана далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў, звязаных з даўгалеццем і нутрыгеномікай, у сувязі з чым для беларускай дэлегацыі запланавана наведванне лабараторыі Сусветнай супольнасці даўгалецця. Дадзеная арганізацыя створана на Сардзініі для вывучэння і ацэнкі пытанняў даўгалецця і прапаганды актыўнага ладу жыцця сярод насельніцтва сталага ўзросту.

Цырымонія закрыцця Дзён беларускай навукі на Сардзініі адбудзецца 9 чэрвеня 2018 года ў зале пасяджэнняў Гарадскога савета дэпутатаў мэрыі г. Кальяры.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай