Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі праходзіць візіт Прэзідэнта Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

18.06.2018 З 17 па 20 чэрвеня 2018 года па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі ў Мінску з візітам знаходзіцца дэлегацыя Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў (ЧАНМ) на чале з Прэзідэнтам, акадэмікам Драганам Вукчэвічам.

18 чэрвеня 2018 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам ЧАНМ Драганам Вукчэвічам. Былі разгледжаны напрамкі і механізмы ўзаемадзеяння дзвюх Акадэмій, перспектыўныя сумесныя праекты, а таксама праграмы абмену вучонымі і фінансаванне навуковых праектаў і візітаў замежных спецыялістаў для правядзення даследаванняў. У выніку перагавораў чарнагорскі і беларускі бакі адзначылі існуючы значны патэнцыял для ўмацавання супрацоўніцтва і пагадзіліся з тым, што ажыццяўленне вынікаў іх сумеснай навуковай дзейнасці, у першую чаргу, павінна быць накіравана на атрыманне выгод для эканомік дзвюх дзяржаў. Па выніках правядзення перагавораў бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі для супрацоўніцтва. Сярод іх – сумесныя навукова-даследчыя праекты ў галіне гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навук, у тым ліку праекты на кантрактнай аснове; ўузел у канферэнцыях і іншых навуковых мерапрыемствах, абмен навуковай інфармацыяй, арганізацыя спецыяльных праграм абмену вучонымі, падрыхтоўка навуковых кадраў.

Сёння госці азнаёміліся з экспазіцыяй музея гісторыі НАН Беларусі, пастаянна дзеючай выставы “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”. У праграме візіту дэлегацыі – наведванне ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі”, Музей старажытнабеларускай культуры пры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”, ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі”, ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі” і НІРУП “Геаінфармацыйныя сістэмы”.




Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай