Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар В. А. Салеева на тэму “Эстэтыка і мастацтва”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

21.06.2018 22 чэрвеня 2018 года ў 15.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца творчы вечар В. А. Салеева на тэму “Эстэтыка і мастацтва”.

Вадзім Аляксеевіч Салееў – доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца адным з вядучых спецыялістаў СНД у галіне эстэтыкі і культуралогіі. Першы віцэ-прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, вядомы мастацкі крытык, член 4 грамадскіх акадэмій, у тым ліку Беларускай Акадэміі архітэктуры і Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў. Галоўны рэдактар часопіса “Артэфакт” (з 2013).

Аўтар звыш 500 літаратурна-мастацкіх артыкулаў, 390 навуковых прац, 8 манаграфій ў галіне філасофіі, эстэтыкі, культуралогіі.

Лаўрэат прэміі Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў РБ (1999 г.), літаратурнай прэміі імя Сімяона Полацкага (2017 года), узнагароджаны медалём СП РФ Е. Замяціна (2018 г.).

Запрашаюцца да нефармальных зносін усе, для каго значны свет выдатнага і мастацкага.

Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу выбраных прац В. А. Салеева, прысвечаных свету філасофіі, культуры і мастацтва. Аўтар паўстане перад намі як навуковец, публіцыст, крытык, пісьменнік і педагог.

Творчы вечар пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай