Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін выступіў на пасяджэнні Высокага ўзроўню Сімпозіума “UNISPACE + 50” у Вене

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

22.06.2018 Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у юбілейных мерапрыемствах Камітэта ААН па космасе, прысвечаных 50-годдзю Сусветнай канферэнцыі ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах “ЮНІСПЕЙС +50” ( «UNISPACE + 50»), якія праходзяць у Вене.

21 чэрвеня 2018 года кіраўнік дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін выступіў на пасяджэнні Высокага ўзроўню Сімпозіума “ЮНІСПЕЙС +50” ( «UNISPACE + 50»).

Як падкрэсліў, выступаючы на пасяджэнні, Сяргей Кілін: “Сёння патрэбнасці Беларусі ў касмічных здымках з прасторавым дазволам 2 метры поўнасцю задаволены. Пры гэтым маецца свабодны рэсурс БКА, які мы маглі б прапанаваць спажыўцам з іншых краін. Патрэбы Рэспублікі Беларусь у тэлекамунікацыйных паслугах таксама цалкам забяспечаны”, адзначыў Сяргей Кілін. У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу на тое, што 9-15 верасня 2018 года Мінск будзе прымаць 31-ы Планетарны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў (ASE). У кангрэсе прымуць удзел больш за 100 касманаўтаў і астранаўтаў з усяго свету. Лозунгам кангрэса абраны яркія словы, сказаныя Алегам Навіцкім, падчас яго палёту на МКС: “Мы ствараем касмічную будучыню”.

Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю Сусветнай канферэнцыі ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах “ЮНІСПЕЙС +50”, праходзяць у Вене з 18 чэрвеня. У Вену прыехалі прадстаўнікі больш чым з 60 краін свету. Правядзенне ЮНІСПЕЙС + 50 у 2018 годзе, на думку арганізатараў, павінна спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва дзяржаў па прыярытэтных напрамках. Сярод іх – глабальнае партнёрства ў галіне касмічных даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці, актывізацыя абмену інфармацыяй аб аб’ектах і падзеях у космасе, пашырэнне касмічнага супрацоўніцтва ў інтарэсах сусветнай аховы здароўя і інш.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай