Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

19.04.2019

Акадэмічныя бібліятэкі запрашаюць на акцыю Бібліяноч - 2019

19 красавіка 2019 года з 19:00 да 23:00 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча прымуць удзел у гарадской бібліятэчнай акцыі Бібліяноч - 2019. У рамках акцыі кожная бібліятэка падрыхтавала насычаную навуковую, адукацыйную і забаўляльную тэматычныя праграмы.
Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі запрашае дарослых і дзяцей адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі і дакрануцца да таямніц хімічных з’яў. Стаўшы ўдзельнікам праграмы “Элементы жыцця”, наведвальнікі бібліятэкі ў гэты вечар змогуць даведацца пра хімію будучыні і пра тое, як уплываюць хімічныя злучэнні на арганізм чалавека, праверыць свае веды ў захапляльных квэстах і віктарынах, на ўласныя вочы ўбачыць мікрасвет хімічных элементаў. Таксама ў праграме заяўлены навукова-папулярны стэнд-ап ад праекта “Разумны Мінск”. Гасцей чакаюць разнастайныя выставы: калейдаскоп унікальных старажытных кніг, лепшыя кнігі сусветнай літаратуры, экскурс у мінулае з навукова-папулярнымі часопісамі XX стагоддзя. Будуць прадстаўлены творчыя эксперыменты, кніжная архітэктура, арт-тэрапія, музычная гульня на садавіне, кулінарная алхімія, вакальна-танцавальны мікс ад Цэнтра нацыянальных культур, жывая гітарная музыка, джаз з беларускімі каранямі, майстар-клас па аргенцінскаму танга, а таксама вогненнае шоу ад тэатра Illizium.

18.04.2019

У НАН адбудзецца Круглы стол “Навукова-аналітычнае забеспячэнне Беларуска-Кітайскага супрацоўніцтва ў кантэксце рэалізацыі ініцыятывы “Пояс і шлях”

23 красавіка 2019 г. у 15:00 на базе Інстытута эканомікі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава д. 1, корп. 2, каб. № 1110) адбудзецца Круглы стол мазгавых цэнтраў Беларусі і Кітая “Навукова-аналітычнае забеспячэнне Беларуска-Кітайскага супрацоўніцтва ў кантэксце рэалізацыі ініцыятывы “Пояс і шлях”. Арганізатары мерапрыемства – Інстытут эканомікі НАН Беларусі і Даследчы цэнтр развіцця Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.

17.04.2019

Беларусь і Турцыя падпісалі “Дарожную карту” навуковага супрацоўніцтва да 2021 г.

НАН Беларусі і Навукова-даследчы савет Турцыі (ТЮБІТАК) падпісалі “Дарожную карту” развіцця супрацоўніцтва на 2019-2021 гады. Подпісы пад дакументам 16 красавіка 2019 года ў Анкары паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў і міністр прамысловасці і тэхналогій Турэцкай Рэспублікі Мустафа Варанк.

17.04.2019

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылося прэс-мерапрыемства, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

17 красавіка 2019 г. у ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прайшло прэс-мерапрыемства “Невядомыя старонкі вайны ў даследаваннях беларускіх гісторыкаў”, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, вучоныя-гісторыкі Інстытута гісторыі, прадстаўнікі навуковай грамадскасці. У рамках прэс-мерапрыемства прайшла прэзентацыя новага навуковага часопіса “Беларускі гістарычны агляд”. Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі арганізаваў выставу экспанатаў, прысвечаных гісторыі НАН Беларусі.

16.04.2019

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Пытанні абароны і захавання культурнай спадчыны. Уборка і добраўпарадкаванне тэрыторый воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў”

16 красавіка 2019 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Пытанні абароны і захавання культурнай спадчыны. Уборка і добраўпарадкаванне тэрыторый воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза і навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Трубчык.

15.04.2019

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя новага навуковага часопіса “Беларускі гістарычны агляд”

17 красавіка 2019 г. у 14:00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (Мінск, вул. Акадэмічная, 1) адбудзецца прэзентацыя новага навуковага часопіса “Беларускі гістарычны агляд”. Прэзентацыя адбудзецца ў рамках выязнога прэс-мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальным Прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

15.04.2019

НАН Беларусі запрашае на Круглы стол на тэму «Замкі Беларусі: пытанні рэканструкцыі і выкарыстання»

18 красавіка 2019 г. у 11:00 ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп. 2, пак. 302) адбудзецца Круглы стол на тэму «Замкі Беларусі: пытанні рэканструкцыі і выкарыстання». У рамках круглага стала будуць разгледжаны пытанні рэстаўрацыі, рэканструкцыі і мадэрнізацыі замкаў, акрэслены асноўныя напрамкі іх выкарыстання, абмеркаваны праблемныя моманты прыстасавання аб'ектаў да новых функцый. У мерапрыемстве прымуць удзел архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі, археолагі, дзеячы культуры, навукі і палітыкі. Спецыялісты будуць мець магчымасць падзяліцца асабістым вопытам. Арганізатары мерапрыемства: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10.04.2019

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю касмічнай галіны Беларусі на сучасным этапе

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя “Развіццё касмічнай галіны Беларусі на сучасным этапе”, прымеркаваная да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: Пётр Віцязь, кіраўнік апарата НАН Беларусі; Барыс Чарнуха, намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі.

09.04.2019

На 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “ТІБО-2019” НАН Беларусі прадстаўляе каля 40 інавацыйных распрацовак

Сёння ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2019”, якая праходзіць у рамках Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО”.
Як адзначыў, выступаючы на цырымоніі адкрыцця, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, “Міжнародны Форум ТІБО штогод дэманструе нам хуткасць глабальных змен, якія спараджаюць і фарміруюць лічбавую рэальнасць. Несумненна, “ТІБО – 2019” таксама прадаставіць нам магчымасць зазірнуць у заўтрашні дзень лічбавага свету, а шырокі спектр мерапрыемстваў форуму дапаможа скарыстацца магчымасцямі, якія адкрываюцца”.

08.04.2019

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю акадэміка НАН Беларусі Дзмітрыя Шыраканава

Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў – выдатны беларускі філосаф другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў, адзін з заснавальнікаў акадэмічнай філасофскай школы Беларусі.
Незвычайна шырокае кола філасофскіх інтарэсаў акадэміка Д.І. Шыраканава і даследуемых ім праблем: дыялектыка неабходнага і выпадковага; узаемасувязь катэгорый дыялектыкі; дыялектычная інтэрпрэтацыя станаўлення і развіцця катэгорый пазнання ў філасофскіх канцэпцыях Старажытнай Індыі, Кітая і Грэцыі; грунтоўнае даследаванне трактовак катэгорый нямецкай класічнай філасофіі; разгорнутае раскрыццё дыялектыкі ўзаемасувязі катэгорый пазнання ў філасофскіх даследаваннях XX стагоддзя.

03.04.2019

Інстытут сацыялогіі запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі “Патрыятызм і патрыятычнае выхаванне ў кантэксце выклікаў сучаснасці”

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь 16-17 мая 2019 г. у Мінску праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Патрыятызм і патрыятычнае выхаванне ў кантэксце выклікаў сучаснасці”.

02.04.2019

У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі пройдуць XXVI Годнеўскія чытанні

5 красавіка 2019 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудуцца XXVI Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць кіраўнік аддзела трансгенезу і геномнай інжынерыі (TRAM) пры медыцынскім факультэце Універсітэта г. Мюнстэр, Германія (PhD) Скрабін Барыс Уладзіміравіч з лекцыяй “Сучасныя тэхналогіі рэдагавання геномаў з дапамогай CRISPR/cas9 сістэмы. Інжынерыя жывёл, як інструмент атрымання мадэлей на мышах”.

29.03.2019

Фізіка-тэхнічны інстытут запрашае да міждысцыплінарнага супрацоўніцтва маладых вучоных

4 красавіка 2019 г. на базе ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі” пройдзе Круглы стол маладых вучоных, прысвечаны развіццю міждысцыплінарнага супрацоўніцтва інстытутаў Акадэміі навук. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены даклады па перспектыўных напрамках ФТІ.

28.03.2019

Пяты студэнцкі турнір навуковых перспектыў Sciteen-2019 пройдзе ў НАН Беларусі

Студэнцкі турнір навуковых перспектыў Sciteen-2019 з 8 па 14 красавіка 2019 г. у пяты раз збярэ ў Мінску студэнтаў і магістрантаў вядучых універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Францыі для вырашэння актуальных праблем розных сфер навукі і прамысловасці.

26.03.2019

У Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі адбудзецца чарговае мерапрыемства ў рамках грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без меж”

27 сакавіка ў 16:00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 13, к. 402) адбудзецца адкрытая лекцыя прафесара Аляксандра Анатольевіча Монгіна: “Глутамат, клетачнае набраканне і акісляльны стрэс – смяротны трохкутнік ішэмічнага мозгу”.

26.03.2019

Адбыўся візіт дэлегацыі Навукова-даследчага савета Турцыі (ТЮБІТАК)

24-26 сакавіка 2019 года адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Навукова-даследчага савета Турцыі (ТЮБІТАК) на чале з віцэ-прэзідэнтам ТЮБІТАК Аркунам Хасекіаглу (Orkun Hasekioglu). Мэта візіту – удзел у шостым пасяджэнні Сумеснага камітэта па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж ТЮБІТАК і НАН Беларусі. Госці наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі вытворчасці”, шэраг навуковых арганізацый Акадэміі навук. 25 сакавіка 2019 з удзелам беларускіх і турэцкіх навукоўцаў адбыўся Беларуска-турэцкі навуковы семінар.

26.03.2019

Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі “Даследаванні мозгу. Перадавыя дасягненні нейрафізіялогіі”

НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі “Даследаванні мозгу. Перадавыя дасягненні нейрафізіялогіі”, якая праводзіцца пад эгідай Цэнтра мозгу ДНУ “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі”.

25.03.2019

БелСГБ запрашае на бясплатны семінар па складанні і рэдагаванні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы

27 сакавіка 2019 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы пройдзе навучальны семінар па складанні і рэдагаванні бібліяграфічнага спіса да навуковай працы.
Пачатак семінара – у 10:00. Рэгістрацыя – з 09:30. Удзел – бясплатны. Па ОНЛАЙН-РЭГІСТРАЦЫІ.

21.03.2019

На пасяджэнні Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” абмяркуюць праблемы дыскрымінацыі мужчын

Дмитрий Столяров1 красавіка 2019 года ў 14:30 у рамках пасяджэння Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” адбудзецца абмеркаванне даклада малодшага навуковага супрацоўніка Д. В. Сталярова “Патрыярхальная стэрэатыпізацыя як сістэма дыскрымінацыі мужчын”. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, к. 302.
Будуць разгледжаны характэрныя рысы патрыярхальнай гендарнай сістэмы і іх уплыў на становішча мужчын у грамадстве. Будзе прааналізаваны статус мужчын і жанчын у сацыяльнай прасторы патрыярхату, ажыццёўлены аналіз псіхалагічных праблем, з якімі сутыкаюцца мужчыны традыцыйных поглядаў, а таксама разгледжаны ўплыў традыцыйных стэрэатыпаў на адукацыйны і выхаваўчы працэсы. Аўтар прызнае неабходнасць пераадолення пэўных гендарных стэрэатыпаў і фарміравання культуры гендарнай роўнасці.

20.03.2019

У ІПНК НАН Беларусі стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”

У ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”. На першым этапе 18-19 сакавіка 2019 года прайшлі навучанне 21 чалавек з ліку кіраўнікоў і сакратароў антыкарупцыйных камісій арганізацый сістэмы НАН Беларусі.
У рамках супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі да ўдзелу ў навучальных курсах былі прыцягнуты работнікі пракуратуры г. Мінска, спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра ўмацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. На шырокім практычным матэрыяле былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі антыкарупцыйнага заканадаўства і юрыдычнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.


Новости 1 - 20 из 1183
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай