Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аб’яўляецца конкурс 2018 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.06.2018 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2018 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаюцца за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на саісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія вучоныя, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, і ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам вучоных з навуковых арганізацый, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтарскі калектыў работы, вылучаемай на конкурс, не павінен перавышаць трох чалавек з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай. Работы, што вылучаюцца на атрыманне прэміі, прымаюцца да разгляду да 15 кастрычніка 2018 года.

Азнаёміцца з Палажэннем аб прэміях, Парадкам прадстаўлення работ на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і неабходнай кантактнай інфармацыяй.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай