Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Незалежнасці

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

29.06.2018

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці – Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі).

Гісторыя краіны перадаецца па спадчыне. Успаміны перадаюцца ад дзядоў да ўнукаў, з апавяданняў – у сэрца. Памяць жыве ў кожным з нас. 3 ліпеня мы аддаём даніну павагі тым, дзякуючы каму была здабыта перамога ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Гэта гістарычная дата – напамін пра тое, якой цаной дасталася свабода беларускаму народу.

Мы ганарымся, што ў ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні Беларусі, было нямала працаўнікоў Акадэміі навук. Выказваем ўсім ветэранам вялікую ўдзячнасць за іх мужнасць, веру ў справядлівасць і волю да перамогі. Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад вашым пакаленнем. І вярнуць гэты доўг магчыма толькі рэальнымі справамі на карысць Радзімы, беларускага народа, каб нашае жыццё было дастойным славы пераможцаў.

Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава, што прызнае шырокая сусветная грамадскасць. Нас ведаюць, цэняць, з намі лічацца. У гэтым немалая заслуга вучоных, якія ўносяць свой уклад у развіццё многіх галін народнай гаспадаркі, ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту нашай краіны. Яркае пацверджанне гэтаму – шматлікія мерапрыемствы арганізацый НАН Беларусі ў гэтым годзе, аб’яўленым Годам малой радзімы.

Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае і гуртуе беларусаў. 74 гады таму Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты тэрмін вельмі малы ў гістарычным маштабе, але вельмі важны для яго асэнсавання. Сёння бытуе нямала гістарычных фальсіфікацый, паводле якіх акупанты прадстаўлены ледзь не вызваліцелямі ад камуністычнага рэжыму. Але нашымі гісторыкамі пераканаўча даказана, што гэта была вайна на знішчэнне савецкага народа, у тым ліку беларусаў. Пакуль мы не забываем і актыўна адстойваем гістарычныя факты, пакуль мы дзякуем ветэранам вайны за іх мужнасць – наша краіна і ўвесь свет таксама будуць памятаць пра гэта.

Дзень Рэспублікі – радаснае свята, сімвал адданасці Радзіме, надзеі і аптымізму. Мы павінны захаваць самае каштоўнае, што заваявана ў 44-м – мір, свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай